Педсавет
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Грэская сярэдняя школа"Адрас:
РБ Мінская вобласць Слуцкі раён в.Грэск вул.Пралетарская, 5 Тэлефон:
8-01795-90286, 8-01795-90504 Электронная пошта:Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Грэская сярэдняя школа"

УПРАЎЛЕННЕ ПА АДУКАЦЫІ, СПОРЦЕ  І ТУРЫЗМЕ СЛУЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Грэская сярэдняя школа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоўная Skip Navigation Links

Навiны

 

 27.11.2018  Тыдзень прававых ведаў

подробнее...

 

 24.11.2018  Прафарыентацыйная экскурсія

подробнее...

 

 20.11.2018  Бяспека на вадзе і лёдзе

подробнее...

 

 08.11.2018  Акцыя "Стань заметным"

подробнее...

 

 01.11.2018  Акцыя "Горящие сердца"

подробнее...

Кантактная інфармацыя

Адрас: РБ,  Мінская вобл.,  Слуцкі р-н, аг.Грэск, вул.Пралетарская, 5
Тэлефон: 8 017 95 90 286, 8 017 95 90 504

Электронная почта: gresk@slutsk.edu.by

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ад 28 чэрвеня 2011 г. № 47 «Аб зацвярджэннi палажэнняў аб педагагiчным савеце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і бацькоўскім камітэце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі»


                                                          Педагагічны савет 
    Педагагічны савет - пастаянна дзеючы калегіяльны орган самакіравання школы. У яго склад уваходзяць усе педагагічныя работнікі (у тым ліку педагогі, якія працуюць па сумяшчальніцтве).
     Яго дзейнасць вызначаецца Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2011 г. № 47 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 124, 8/24340), а таксама статутам школы.
    Педсавет як вышэйшы орган кіраўніцтва ўсім адукацыйным працэсам вырашае канкрэтныя актуальныя задачы ўстановы адукацыі. Да кампетэнцыі педагагічнага савета адносяцца:

  • удзел у кіраванні установай адукацыі;
  • вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасці школы;
  • ўдасканаленне і развіццё адукацыйнага працэсу;
  • правядзенне работы па прафесійным ўдасканаленні педагагічных работнікаў і развіццю іх творчага патэнцыялу;
  • укараненне ў практыку адукацыйнай дзейнасці дасягненняў сучаснай педагагічнай навукі, эфектыўных тэхналогій і методык навучання і выхавання;
  • вывучэнне педагагічнага вопыту, распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі, развіццё творчых ініцыятыў педагагічных работнікаў;
  • разгляд пытанняў атэстацыі вучняў, іх пераводу, у тым ліку ўмоўна, у наступны клас, пакідання на паўторны год навучання, допуску да выпускных экзаменаў, вызвалення ад здачы выпускных экзаменаў, арганізацыі выпускных экзаменаў, завяршэння навучання на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, ўзнагароджання залатым або сярэбраным медалём;
  • разгляд пытанняў аб пераводзе ў наступны клас па выніках выніковай атэстацыі датэрмінова;
  • іншыя пытанні адукацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі.

   Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю педагагічнага савета ажыццяўляе старшыня педагагічнага савета, якім з'яўляецца кіраўнік установы адукацыі.
      Педагагічны савет выбірае са свайго складу сакратара тэрмінам на адзін год.
     Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы, які складаецца на навучальны год і зацвярджаецца дырэктарам школы пасля разгляду на пасяджэнні педагагічнага савета.
     Педагагічны савет ажыццяўляе сваю работу ў форме пасяджэнняў, якія склікаюцца не радзей аднаго разу ў чвэрць у адпаведнасці з планам работы.
    На пасяджэні педагагічнага савета могуць запрашацца прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, законныя прадстаўнікі вучняў і іншыя зацікаўленыя асобы.
   Кожнае пасяджэнне педагагічнага савета пачынаецца, як правіла, з інфармацыі адказных асоб аб выкананні папярэдніх рашэнняў і даручэнняў.
  Рашэнні педагагічнага савета прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў. Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас старшыні. 
      Рашэнні педагагічнага савета пасля зацвярджэння іх загадам дырэктара з'яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі педагагічнымі работнікамі і вучнямі школы (іх законнымі прадстаўнікамі).



 
2018/2019 навучальны год
   Тэматыка педагагічных саветаў

Аналіз работы ўстановы за 2017/2018 навучальны год і вызначэнне мэты і задач на новы 2018/2019 навучальны год

жнівень

Шляхі стварэння здароўезберагальнай прасторы школы

снежань

Забеспячэнне бяспекі адукацыйнага працэсу – адна з галоўных задач школы

люты

Развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў як сродак самаразвіцця і самарэалізацыі

сакавік

Азнаямленне педагагічных работнікаў з нарматыўнымі прававымі дакументамі па арганізацыі і правядзенні выпускных экзаменаў у 2018/2019 навучальным годзе

сакавік

Вынікі рэалізацыі рэспубліканскага эксперыментальнага праекта “Апрабацыя мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўні вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі”

красавік

Стан здароўя вучняў

май

Аб допуску вучняў ІХ, ХІ класаў да выпускных экзаменаў па завяршэння навучання і выхавання на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі

май

Аб пераводзе вучняў І-VIII класаў.

май

Аб пераводзе вучняў Х класа

чэрвень

Аб выдачы пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі і адлічэнні ў сувязі з атрыманнем агульнай базавай адукацыі.

чэрвень

Аб выдачы атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі і адлічэнні ў сувязі з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі.

чэрвень