Архіў навін
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Грэская сярэдняя школа"Адрас:
РБ Мінская вобласць Слуцкі раён в.Грэск вул.Пралетарская, 5 Тэлефон:
8-01795-90286, 8-01795-90504 Электронная пошта:Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Грэская сярэдняя школа"

УПРАЎЛЕННЕ ПА АДУКАЦЫІ, СПОРЦЕ  І ТУРЫЗМЕ СЛУЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Грэская сярэдняя школа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоўная Skip Navigation Links

Навiны

 

 08.11.2018  Акцыя "Стань заметным"

подробнее...

 

 01.11.2018  Акцыя "Горящие сердца"

подробнее...

 

 29.10.2018  ХХІ конкурс работ даследчага характару вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці

подробнее...

 

 13.10.2018  Тыдзень маці

подробнее...

 

 11.10.2018  Абласны семінар дырэктароў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

подробнее...

Кантактная інфармацыя

Адрас: РБ,  Мінская вобл.,  Слуцкі р-н, аг.Грэск, вул.Пралетарская, 5
Тэлефон: 8 017 95 90 286, 8 017 95 90 504

Электронная почта: gresk@slutsk.edu.by

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

11.10.2018

Абласны семінар дырэктароў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

   11 кастрычніка на базе нашай школы адбыўся семінар-практыкум дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці"Педагагічныя класы: вопыт работы і перспектывы развіцця”.

   Грынь Святлана Мікалаеўна, метадыст метадычнага аддзела па арганізацыі навучання менеджэраў адукацыі і дзяржслужачых МАІРА, у сваім выступленні падкрэсліла, што стварэнне профільных класаў педагагічнай накіраванасці з'яўляецца важным звяном у сістэме бесперапыннай педагагічнага адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і мэтанакіраваная праца з вучнямі павінна спрыяць прыцягненню да навучання на педагагічных спецыяльнасцях найбольш матываваных выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Святлана Мікалаеўна пазнаёміла прысутных са статыстычнымі дадзенымі па арганізацыі дзейнасці педагагічных класаў у Мінскай вобласці. Удзельнікі семінара абмяркавалі актуальныя пытанні і перспектыўныя накірункі арганізацыі навучання ў профільных педагагічных класах і дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

   У межах семінара прайшла прэзентацыя вопыту педагагічнай прафілізацыі ў Грэскай сярэдняй школе. Дырэктар Арціховіч Наталля Мікалаеўна расказала аб асноўных накірунках дзейнаці, аб дасягненнях ўстановы адукацыі. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вітко Вольга Анатольеўна выступіла з дакладам “Арганізацыйна-метадычныя аспекты дапрофільнай і профільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў”. Удзельнікі семінара-практыкума наведалі факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў педагагічную прафесію”: у 10 педагагічным класе па тэме “Сацыяльная значымасць працы педагога і патрабаванні да педагагічнай прафесіі з боку грамадства. Спектр педагагічных спецыяльнасцей” - настаўнік Макшыцкая Марына Мікалаеўна, у 11 педагагічным класе па тэме “Самапазнанне асобы” – настаўнік Раўтовіч Таццяна Іванаўна. Увазе гасцей было прадстаўлена выступленне школьнай агітбрыгады “Шкаляры” і экскурсія ў школьны музей.