Жывая памяць пакаленняў
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Грэская сярэдняя школа"Адрас:
РБ Мінская вобласць Слуцкі раён в.Грэск вул.Пралетарская, 5 Тэлефон:
8-01795-90286, 8-01795-90504 Электронная пошта:Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Грэская сярэдняя школа"

УПРАЎЛЕННЕ ПА АДУКАЦЫІ, СПОРЦЕ  І ТУРЫЗМЕ СЛУЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Грэская сярэдняя школа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоўная Skip Navigation Links

Навiны

 

 21.09.2018  21 верасня - Міжнародны дзень міру

подробнее...

 

 15.09.2018  Занальныя спаборніцтвы па футболе

подробнее...

 

 08.09.2018  Дзень бяспекі

подробнее...

 

 01.09.2018  1 верасня - ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

подробнее...

 

 06.08.2018  Віншуем будучых педагогаў

подробнее...

Кантактная інфармацыя

Адрас: РБ,  Мінская вобл.,  Слуцкі р-н, аг.Грэск, вул.Пралетарская, 5
Тэлефон: 8 017 95 90 286, 8 017 95 90 504

Электронная почта: gresk@slutsk.edu.by

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Электронная кніга

"ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ"

Грэскае падполле

(Паліна Шкурская, вучаніца ІХ класа, кіраўнік - Л.І.Гупаловіч, настаўнік гісторыі)

        На досвітку ў 4 часы раніцы 22 чэрвеня 1941 г. германскія войскі ўварваліся на тэрыторыю СССР, у тым ліку на Беларусь. Пачалася адна з самых кровапралітных спусташальных войнаў. Гэта вайна была катастрофай сусветнага маштабу, толькі для народа Еўропы яна каштавала 50 млн. чалавек забітымі і звыш 90 млн. параненымі і знявечанымі.

        Пасля акупацыі нямецкімі войскамі тэрыторыі рэспублікі ў многіх яе раёнах пачалася барацьба насельніцтва супраць захопнікаў. Большую частку партызанскіх фарміраванняў склалі тыя, што былі арганізаваны партыйна-савецкімі органамі.

        Пад іх кіраўніцтвам ва ўсходніх раёнах рэспублікі да іх акупацыі праводзіліся спецыяльныя інструктажнастаўленні,  ўтвараліся кароткатэрміновыя курсы і падрыхтоўчыя цэнтры. Таксама на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі і самастойныя падпольныя арганізыцыі. У ліку першых, самастойна ўзнікшых, быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек.

        [ Асноўны напрамак быў звязаны з стварэннем партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп і зысылку іх на акупіраваную тэрыторыю. “Ужо ў першыя дні вайны, -пісаў працуючы ў той час сакратаром ЦК КПБ Калінін,-шматлікія партыйныя працаўнікі па ўказанні ЦК вярнуліся ў тыя вобласці, дзе былі да акупыцыі. Праводзячы іх, мы раілі:падымайце насельніцтва на барацьбу з ворагам. Няхай кожны, як можа, знішчае акупантаў”. Але гэта былі толькі агульныя ўказанні, хоць і правільныя ў сваёй аснове. А патрэбна была канкрэтная праграма работы ў падполлі.]1

        Усім вядома гісторыя Вялікай Айчыннай вайны,але, калі звярнуцца да жыцця падполля на Беларусі, шматлікія фактары застаюцца невядомымі. Прапаную азнаёміцца з асобнымі фактарамі падполля вёскі Грэск Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

        Нараўне з партызанскімі атрадамі і групамі, створанымі партыйнымі камітэтамі напярэдадні акупацыі ў прыфрантавых раёнах або пасля іх захопу, у тыле ворага паўстала нямала баявых партызанскіх адзінак, адукаваных па ініцыятыве асобных камуністаў і беспартыйных патрыётаў, якія выконвалі свой святы абавязак перад Радзімай.

        [Актыўным арганізатарам партызанскага руху ў Грэскім раёне з’яўляўся загадчык вайсковым аддзелам райкама партыі У.І.Заяц. У ліпені 1941 г. кіраваная ім група партыйных і савецкіх працоўнікоў раёна аб’ядналася з падзяленнем вайскоўцаў, якімі камандаваў М.М.Лібенкоў. Адукаваны такім чынам партызанскі атрад узначалілі камандзір Лібенкоў і камісар Заяц. У верасні ў яго ўлілася новая група вайскоўцаў пад камандаваннем былога камандзіра 6-й кавалерыйскай дывізіі генерал-маёра М.П.Канстанцінава. Ён і стаў камандаваць атрадам. ]2

        [Камсамолец з вёскі Кашалі Грэскага раёна Фёдар Баравік пачаў разведвальную працу яшчэ з восені 1941 г. па заданні партызанскай групы М.П.Канстанцінава, а затым Слуцкага міжраённага камітэта КП(б)Б і партызанскага атрада імя А.У.Суворава. Гэты адважны і знаходлівы разведчык пабываў у 1942 г. у шматлікіх варожых гарнізонах на тэрыторыі Слуцкага і Грэскага раёнаў і сабраў аб іх шырокую інфармацыю. Тройчы ён хадзіў у Слуцак, у плыні паўтары месяцаў выконваў адмысловае выведвальнае заданне ў Грэску. Па выведданных Фёдара Баравіка партызаны правялі некалькі ўдалых баявых аперацый па разгроме варожых гарнізонаў. У лістападзе 1942 г. ён быў залічаны ў атрад імя М.У.Фрунзе разведчыкам. Набыты ў падполлі досвід выведвальнай працы спатрэбіўся яму пасля, пры рашэнні больш складаных задач падобнага характару.]3

        У вёсцы Грэск пад кіраўніцтвам урача бальніцы Юрыя Георгіевіва Войчыка была створана адна з падпольных груп пад назвай “Бальнічная”.

        Восенню 1941 г. у падпольную арганізыцыю акрамя Войчыка ўвашлі медсёстры: Ірына Каліноўская, Феня Барысевіч, Мырыя Пяткевіч, Ліда Кавалёва, Зіна Маскалевіч.

        Ахвяраючы жыццём, група медыкаў выратоўвала і вылечвала воінаў Савецкай Арміі, адпраўляла іх ў лес, да партызан.

        Першыя дні Вялікай Айчыннай вайны…Ішлі цяжкія, кровапралітныя баі Чырвонай Арміі з фашысцкімі захопнікамі. Ужо з самай раніцы ў шпіталь беластоцкага гарнізона, дзе фельчарам працавала Ірына Гардзееўна Каліноўская, пачалі прыбываць раненыя. 23 чэрвеня шпіталь эвакуіраваўся з раненымі афіцэрамі і байцамі ў Мінск. Непадалёку ад Дзяржынска машышы трапілі ў акружэнне.

        Тыя, хто змог ісці, пайшлі балотамі і лясамі на ўсход, а цяжкараненыя засталіся ў машыне. З імі засталася і Ірына Каліноўская.

        Фашысты загадалі адвесці ўсіх раненых у горад Слуцк, у лагер для ваеннапалонных.

        Скарыстаўшы цемру і адсутнасть варты, Ірына Гардзееўна павярнула машыну са Слуцкай шашы ў вёсцы Шышчыцы. Калгаснікі накармілі раненых, дапамаглі зрабіць перавязкі, адшукалі грамадзянскае адзенне і параілі везці ў Грэскую раённую бальніцу. На світанні машыны былі там.

        Пачалася барацьба за жыццё 15 сыноў Радзімы. Каліноўская пасялілася на кватэры ў медсястры Фені Тарасевіч, маці траіх дзяцей. Падпольшчыкі паставілі перад сабой складаную і вельмі небяспечную для свайго жыцця задачу - вылечыць усіх раненых воінаў і адправіць у лес, да партызан. Медыкі-падпольшчыкі дзяліліся з хворымі сваім пайком, дапамаглі і жыхары Грэска.

        Уладкаваўшыся на пасаду медсястры, Каліноўская ўстанавіла сувязь з братамі Клебановічамі, якія перадавалі інфармацыю аб дзейнасці нямецкай камендатуры, забяспечвалі неабходнымі дакументамі і нават дапамаглі набыць зброю.

        Маючы два вольныя ад дзяжурства дні і дакументы, выпісаныя Клебановічамі, якія працавалі ва ўправе, Каліноўская ішла на сустрэчу з партызанамі.

        У жніўні 1941г. першая ўзброеная група з ліку былых воінаў была ў вераб’ёўскіх лясах.

        У групу ўваходзілі старшы палітрук В.С.Курганаў, палітрук С.І.Бесаў, лейтэнант М.І.Пагодзін, радавы І.Ф.Чаплыгін і інш. Камандзірам групы быў В.С.Курганаў.

        Пазней са “шпіталя Войчыка” Каліноўская адправіла да партызан П.С.Багданава, Я.Я.Зініна, М.Д.Карнаўхава і інш. Апошнім выйшаў са “шпіталя” лейтэнант Жыгульскі, які быў паранены ў нагу і дрэнна хадзіў, але ў бальніцы было ўжо небяспечна.

        Баявая група Курганава граміла фашысцкія склады, знішчала лініі сувязі, падбівала машыны на шашы Мінск-Слуцк. Каля в. Пераходы ў няроўным баі з немецкай калонай загінулі Курганаў, Семаненка, Пагодзін, былы старшыня Грэскага сельсавета Цішкевіч. У канцы кастрычніка 1941 г. Каліноўская ўстанавіла сувязь з атрадам генерала-маёра П.М.Канстанцінава. А здарылася гэта так: група байцоў атрада Канстанцінава вярталася з баявога задання і каля вёскі Канюхі натрапіла на фашысцкую засаду. Цяжка паранены капітан М.М.Лебянкоў загадаў таварышам адысці…Апрытомнеў Лебянкоў у Грэскай бальніцы, куды яго прывезлі немцы. Напэўна, іх цікавілі звесткі пра партызан.

        … Над яго ложкам схіліліся людзі ў белых халатах.

        - Не палохайся, таварыш, мы свае, савецкія, цяпер у крыўду не дадзім, - сказаў доктар, - будзеш жыць і ваяваць.

        Лячыў Лебянкова Юрый Войчык. Войчык пераканаў каменданта Грэска, што “бандыт” хутка памрэ і расстрэльваць яго няма сэнсу.

        Вось што піша Лебянкоў у сваіх успамінах чырвоным следапытам Грэскай школы: “Неўзабаве пасля таго, як я апынуўся ў бальніцы, Войчык і Каліноўская пазнаёмілі мяне са сваім планам падпольнай арганізацыі. Я бачыў, як гэтыя мужныя патрыёты бінтавалі параненых байцоў, набывалі для іх адзенне і харчаванне. Падпольшчыкам удалося адправіть у лес каля сотні байцоў.”

       Здароўе Лебянкова пайшло на папраўку. І разам з гэтым расла трывога: што будзе далей? Немцы вырашылі паставіць ля акна пакоя, дзе ляжаў Лебянкоў, вартавога. Праз тыдзень меліся хворага забрать на допыт і потым расстраляць. Войчык спрабаваў адгаварыць каменданта ад расправы, але той няўмольны. Засталося адно - адправіць Лебянкова да партызан.

        Раніцай у бальніцу прыбыў памошнік каменданта з салдатамі, каб весці Лебянкова на допыт. Але на яго ложку ляжаў ужо цяжкапаранены чырвонаармеец Павел Ерамееў. Памочнік ўзняў лямант. Зіна Маскалевіч, а затым і Войчык пераклалі немцу, што Лебянкоў і дзіця, хворае на дэфтарыт, адпраўлены у Слуцк паміраць.

        На самай справе, у той час, як Войчык прыцягваў увагу немцаў да сябе, І.Каліноўская дапамагала Лебянкову ўцячы да партызан. Гітлераўцам удалося высачыць падпольшкаў Грэскай бальніцы. Размовы жыхароў, тайныя агенты паліцыі (жыхары Грэска), асабістыя ўзаемаадносіны некаторых сяльчан з ворагам - усё гэта прывяло да таго, што група атрада “Бальнічны” была высачана. У лютым 1942 г. былі арыштаваны і пасля допыту расстраляны на тым месцы, дзе цяпер узвышаецца Курган славы з абеліскам: Феня Тарасевіч, яе трое дзяцей і маці, якая прыйшла з вескі адведаць унучку, Люда Кавалёва з маленькаю дачкою, Паліна Жук і Марыя Пяткевіч. Каліноўская пазбегла арышту - была ў той час у атрадзе генерала Канстанцінава.

         Юрыя Войчыка арыштавалі 11 чэрвеня 1942 г. у Слуцку, калі ён па заданні партызан паехаў атрымліваць медыкаменты. На трэці дзень яго і яшчэ 32 патрыётаў расстралялі на 20-ым кіламетры Бабруйскай шашы.

        Ніхто не ведае, дзе магіла героя. Але жыве і доўга будзе жыць памяць аб ім.

        [За ўсе гады вайны у тыле ворага з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944г. патрыёты Беларусі нанеслі вялікі ўрон акупантам у тэхніцы і жывой сіле. Яны знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. За мужнасць і адвагу больш за 140 тысяч беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 з іх, у тым ліку Ц.П.Бумажкаву, Ф.І.Паўлоўскаму (першым з савецкіх  партызан), М.П.Шмырову, І.П.Казінцу,П.С.Заслонаву, В.І.Казлову, У.Е.Лабанку, П.М.Машэраву, Ефрасінні Зяньковай, Марату Казею, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.]4

        Разгром нямецка-фашысцкіх войск у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай вайны і другой сусветнай вайны. Паражэнне гітлераўцаў на Беларусі ў 1944 г. многія гісторыкі ацэньваюць як катастрофу верхмата, а некаторыя і як канчатковае паражэнне Германіі. Пасля вызвалення рэспублік 147 тыс. партызан уліліся ў шэрагі Чырвонай Арміі, а ўсяго ў ходзе і пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ў Чырвоную Армію было мабілізавана 755 тыс. яе жыхароў.

        Такім чынам партызаны, рызыкуючы жыццём, дапамагалі дабывать зброю, ежу, хавалі воінаў ад ворагаў. Мне хочацца пакланіцца простым савецкім людзям Случчыны за ўсё добрае, што рабілі яны для Бацькаўшчыны.

        Хай вечна жывуць у памяці народнай імены тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

       Спіс літаратуры:

1.Нарысы гісторыі Беларусі (М.П.Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І.Вышынскі,1995 год).

2.Агульнанародная барацьба у Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў(І.М.Ігнаценка,П.П.А.Ліпіло(кіраўнікі)).

3.Вялікая Айчыная вайна савецкага народа (аўтары: А.А.Каваленя, М.А.Краснова,У.І.Лемяшонак,С.Я.Новікаў,М.Г.Жылінскі,Б.Дз.Далгатовіч,К.І.Козак).

4.Гісторыя Беларусі (частка2). Пад рэдакцыяй Я.К.Новіка і Г.С.Марцюля.

5.Успаміны І.Я.Пляшко, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

 [1]-стр.265,283,284

 [2]-стр.114,379,322

 [3]-стр.110,115

 [4]-стр.254,253


Военная история моей семьи

(Лабкович Владислав, учащийся Х класса)

     Иногда я достаю эти дорогие реликвии и рассматриваю. Боевые ордена и медали тех страшных времен… Их больше двадцати. Среди них орден Боевого Красного Знамени, орден Красной Звезды. Это высокие награды… Я пробую представить себе, как вел себя прадедушка-связист во время боя с врагом, было ли ему страшно. В глазах появляются эпизоды из фильмов о войне. И я понимаю, что такой ужас мог пережить только смелый, бесстрашный человек. Таким был мой прадедушка, который прожил 90 долгих лет.

    Мы, потомки тех героев, которые победили фашизм в далеком 1945 году, живем под мирным небом, радуемся жизни. Ведь победа в Великой Отечественной войне была достигнута благодаря мужеству, стойкости и героизму наших солдат. Много жизней унесла война, не дождались своих родных и близких почти в каждой белорусской семье. Каждый четвертый не вернулся с поля боя.

    Я хочу рассказать о родном мне человеке — прадедушке, Метельском Никодиме Михайловиче. Он прошел всю страшную войну от первого до последнего дня. Рассказы прадедушки о тех грозных днях все наши родные хорошо помнят, хотя его уже нет в живых. До войны прадедушка стал офицером. Страшная весть о начале Великой Отечественной войне настигла его в г. Киеве. С этого времени и началась боевая жизнь, полная невзгод, побед и поражений. Не любил прадедушка много говорить о трудных дорогах войны. Но всегда в День Победы вспоминал своего друга, который спас ему жизнь, и плакал. Это было в Украине. Форсировали переправу через речку Оржица. Отряды врага, казалось, уничтожали все живое вокруг. Прадедушку контузило, и он стал тонуть, и тут солдат спасает его. Потом этот солдат стал ему настоящим фронтовым другом. Вместе они прошли многие километры трудных военных дорог, но друг не дожил до Победы несколько дней и погиб на территории Чехословакии.

     Прадедушка был командиром взвода связи. Всю войну прошел на передовой. Вспоминал такой эпизод:

     «1945 год, апрель месяц, Чехословакия.

     Под самым носом у офицеров мы смогли осуществить связь с главным командным пунктом. Это было очень ответственное задание. За его выполнение я был удостоен высшей награды за особые заслуги—ордена Красной Звезды»

     Победу прадедушка встретил в г.Прага. Потом он еще до 1948 года находился на территории Австрии вместе со своей семьей. Там же родилась и моя бабушка Светлана Никодимовна. Домой прадедушка вернулся офицером запаса.

     И начались суровые будни, мирная жизнь. Никодим Михайлович и его жена Нина Павловна вырастили и воспитали четверых детей. Очень знаменательно, что профессию отца продолжил его сын Владимир. Он учился в г.Алма-Ате, стал офицером-пограничником. Много лет он служил начальником пограничной заставы на западной границе Беларуси. Теперь на заслуженном отдыхе. Его сын, Андрей Владимирович, тоже офицер федеральной службы безопасности России. Он полковник, живет в Москве, бывает в разных «горячих точках» по долгу службы. А сын дяди Андрея в настоящее время учится в Академии ФСБ России.

     Я тоже хочу стать военным, продолжать славные семейные традиции, начатые моим прадедушкой Метельским Никодимом Михайловичем. Я горжусь своими родными, которые посвятили жизнь очень трудному и почетному делу — защите Отечества.

     Вот и теперь, накануне юбилейного Праздника Победы, я опять просматриваю пожелтевшие фотографии, письма, вырезки из газет… Молчаливые свидетели истории. Но они не должны молчать, как не должны молчать боевые ордена ветеранов, обелиски у дороги, колокола Хатыни. Они должны рассказывать нам о страшном времени, а мы должны уметь слушать и понимать, что мирная жизнь — это самое дорогое, что есть у Человечества. И мы молодое поколение, должны сделать все, чтобы уберечь нашу страну от войн. А помнить о погибших, заботиться о ветеранах — вот то настоящее, что мы можем сделать для сохранения мира на Земле.

 


Па сцяжынках майго дзядулі

(Лосік Ульяна, вучаніца ІХ класа)

Концлагерь Озаричи является

олицетворением скорби, страдания,

боли и слез белорусского и

русского народов

Якуб Колас

 

         На лёс маго дзядулі выпала цяжкае выпрабаванне. Ён з’яўляецца малалетнім вязнем Азарычскага концлагера. Адразу хачу растлумачыць: для таго, каб адвесці свае войскі, захаваць тэхніку і жывую сілу, акупацыйнае камандаванне распарадзілася арганізаваць лагеры “Азарычы”, “Дзерць”, “Падасіннікі” – па назвах населеных пунктаў. Гэтыя аб’екты складалі адзіную сістэму концлагераў пад агульнай назвай “Азарычы”.

         Мэта гітлераўцаў: заразіць людзей (вязняў) сыпным тыфам і распаўсюдзіць эпідэмію ў перадавых часцях Чырвонай Арміі.

         Апісанне лагера: «Лагерь по территории занимает площадь около 2 га. Расположен в редком сосновом лесу под открытым небом. Площадь лагеря огорожена проволокой в один ряд и в пять линий по вертикали».

         Дзядуля ніяк не хацеў адказваць на мае пытанні. І я руземею, што, успамінаючы і расказваючы, ён зноў перажывае боль вайны. Страх таго часу назаўсёды застанецца ў душы. Але я ўсё ж такі змагла ўвагарыць.

         Канешне, дзядуля памятае вельмі мала, таму што на той час ён быў маленькім пяцігадовым хлапчуком: “Вялі нас цэлай калонай, не было відаць канца. Я ішоў разам з матуляй, трымаўся за кішэню, каб не адстаць. Разам з намі ішлі мае сёстры Аня і Зіна, брат Аркадзя. Я быў самым меншым. У гэты час старэшы брат Пеця знаходзіўся ў партызанах, бацька Павел – на фронце. У дзень праходзілі прыкладна 35-40 кіламетраў. На пагорках раставаў снег і віднеліся трупы людзей. Вельмі хацелася піць, але вада ў канавах была жоўтая ад крыві. Ішлі па лесе, па балотах. Прывялі нас у вёску Замокра. Людзей сагналі ўсіх разам. Вакол было балота, абгароджанае калючым дротам. Вельмі хацелася есці. Хлеб кідалі як сабакам, а мы адбіралі адзін у аднаго. Хто першы схопіць – таму пашанцавала”.

         І сёння, успамінаючы гэтыя цяжкія хвіліны, дзядлуля не можа стрымаць слёз. На жаль, здароўе ўжо не тое, што было раней. Ён з’яўляецца інвалідам ІІ групы. Перыядычна праходзіць курс лячэння ў шпіталі ім. П.Машэрава для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

         Больш дзядуля нічога не памятае. Калі ён крыху падрос, маці расказвала, як цяжка прыйшлося ў гады вайны. Вярнуліся дадому, а хаты няма – спалілі немцы. Жылі пад страхой, збіралі гнілую, мёрзлую бульбу і пяклі галеты (аладкі).

         На гэтым расказ заканчваецца. Але дзядуля прыпамінае смешны выпадак: “Паліцаям (здраднікі, якія перайшлі на бок да немцаў) давалі махорку, а я дапамагаў набіваць яе ў гільзы. Так і навучыўся курыць.

         Але здарылася, што начальніка гарнізона забілі, і з Германіі прыслалі новага маёра Эрыка. Ён убачыў мяне і пачаставаў цукеркай. Я не ўзяў. Тады паліцаі зарагаталі: “Ты яму лепей цыгарэту прапануй, дык адразу возьме”. Маёр паглядзей на мяне, прыгразіў і стукнуў па ілбе. Я расплакаўся, але з  таго часу не куру”.

         Пасля вайны жыццё майго дзядулі склалася так.

         У 1946 годзе дзядуля пайшоў у сярэднюю школу мястэчкка Ціхінічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Калі закончыў 10 класаў, цэлы год працаваў у паляводчай брыгадзе саўгаса “Ціхінічы”. У 1958 годзе паступае ў Мінскую школу кінамеханікаў, дзе атрымлівае кваліфікацыю кінамеханіка ІІ катэгорыі. Дзядуля працуе памочнікам кінамеханіка ў кінатэатры “Победа”. Пасля дзядуля ідзе на “Мінскі электрамеханічны завод”, дзе працуе вучнем слесара. Праз некаторы час атрымлівае прафесію слесара механазборачных работ.

         5 мая 2001 года дзядуля атрымаў пасведчанне малалетняга вязня. Але колькі спатрэбілася сіл, каб даказаць гэта. Бабуля пачала шукаць дакументы, звярталася да архіву. І толькі ў ходзе судовага працэсу з дапамогай сведкаў, якія таксама былі ў лагеры, атрымалася даказаць знаходжанне ў “Азарычах”.

         Я хачу прывесці прыклад таго, як людзі дабіваліся сваіх правоў: «Бывшие узники до сих пор вынуждены доказывать факт того, что они пережили концлагерь. Как только в 1995 году начался процесс выплат немецким фондом «Память, ответственность и будущее» компенсации бывшим узникам, концлагерь «Озаричи» вдруг превратился в просто «лагерь» категории С (самая низка «планка» жестокости, за которую полагаются и самые малые размеры компенсаций). В 1946 году международный трибунал в Нюрнберге квалифицировал лагерь уничтожения «Озаричи» как концлагерь, входящий в перечень концлагерей, по своей жестокости относящихся к категории А. Тем не менее, на практике Белорусским фондом «Взаимопонимание и примирение» узники были представлены немецкой стороне на выплату компенсаций по самой низшей категории».

         18-19 красавіка 1944 года войскі 65-й арміі 1-га Беларускага фронту вызвалілі з Азарычскага лагера 33 4880 чалавек, з іх дзяцей  да 13 гадоў 15 960, жанчын 13 072, старых 4 448.

         У студзені 1946 года ў Мінску адбыўся суд над гітлераўскімі злачынцамі, выніватых у гібелі тысяч людзей. Сярод іх Рыхерт Йоган Георг – камандзір 286-й абарончай, затым 35-пяхотнай дывізіі. Следства прадставіла суду доказы таго, што Рыхерт быў непасрэдным арганізатарам лагера смерці “Азарычы”. Суд прыгаварыў яго да смяротнага пакарання.

         Сваю працу хачу закончыць вершам Міхася Башлакова “Азарыцкі лагер смерці”

 

Зіма.

                      Сорак чацвёрты год.

Мароз.

                    Іржавее балота.

У лёс людзей

                   упіўся дрот

Пад брэх фашысцкіх кулямётаў.

Хоць прытуліцца б да сасны…

Тыфознікам

                    блукае вецер.

Даўно не грэюць лахманы.

На снее замярзаюдць дзеці…

“Пахукай,

                   мамка,

                            пальцы мне…”

А мамка, мамка ўжо не чуе…

“Не спі…

                    Халодны, мамка, снег…” –

Сын просіць маці…

                                 нежывую.