Міклашэвіч Ганна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Ганна Іванаўна Міклашэвіч нарадзілася ў азёрным Нарачанскім краі. Школьныя гады прайшлі ў вёсцы Грэск. У 1988 г. скончыла 9 класаў Грэскай сярэдняй школы. У 1992 годзе скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, у 2000 годзе – БДПУ імя Максіма Танка. Працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Грэскай сярэдняй школе.
Ганна Іванаўна Міклашэвіч з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года. Паэтэса актыўна друкуецца ў такіх перыядычных выданнях, як часопісы “Маладосць”, “Неман”, газеты “ЛіМ”, “Мінская праўда”, “Слуцкі край”. На рахунку паэтэсы 2 зборнікі паэзіі: “Калыханка для дваіх” (1999 г.), “Пялёсткі сняжынак” (2010 г.). Нізка вершаў Ганны Міклашэвіч змешчана ў альманаху “Міншчына літаратурная” (2014 г.).
Пажаданне выпускнікам
Жаданняў шмат, нявыказаных дум,
Уздым пачуццяў з асалодай нейкай...
О, свята сёння... лёгкі сум,
І слёзы так шчымліва рэжуць вейкі.
Гады ракою хуткай праплылі,
Дзяцінства разляцеліся аблокі.
Вы сёння тут да фінішу дайшлі,
Але жыццё чакае сарт высокі!
Тут усё было: і радасць, і цяпло,
Сяброўства, вера, першае каханне.
Вас апякалі, бралі пад крыло,
Але прыходзіць час для развітання...
Я сёння ўдзячна ВАМ, МАЕ ШПАЧКІ!
Хай стрэне вас жыцця шчаслівы вырай,
Я ўдзячна за цудоўныя дзянькі,
Калі віталі, разумелі шчыра...
Цаніце ўсё, што дадзена вам тут,
Бацькоўскае святло, людзей увагу,
Любіце родны беларускі кут.
Хай Бог і лёс пабольш вам дасць адвагі
Ісці наперад і жыццё любіць,
Ляцець высока і не складваць крылы
І кожную хвіліначку дарыць
Сусвету ўсё, што вам на свеце міла...
І бумерангам будзе вам дабро,
І будзеце шчаслівыя ад лёсу.
Усё дарэмна, верце, не прайшло -
Чакаюць вас наперадзе дзівосы.
У добры шлях і з Богам, вам кажу,
У дзіўны свет з надзеяй крочце смела,
Абараняйце сэрца і душу,
Каб вашае жыццё не ачарсцвела.
Вітко Міхаіл Міхайлавіч, настаўнік працоўнага навучання. Кіраўнік аб'яднання па інтарэсах "Турысцкая песня", аўтар бардаўскіх песень, неаднаразовы пераможца абласных і рэспубліканскіх конкурсаў турысцкай песні.
| Пачую лісця шум самотна-ціхі, Нахлыне раптам сум - такое ліха... І задумення цень засцеле вочы. І ты у ясны дзень бы сярод ночы... |
Францыск Скарына
Музыка і словы Міхаіла Вітко
Кранаю я вякоў святое аздабленне,
У ім гісторыя і графіка адзіны.
Псалтыр і Біблія з эпохі Адраджэння…
Я ганаруся кожнай кнігаю Скарыны.
Прыпеў:
Францыск Скарына,
Францыск Скарына …
Ці помніш, маці-Беларусь,
свайго ты сына?
Сумленне вечнае і спадчына Айчыны
Францыск Скарына.
Радкі з мінулага – скарбонка роднай мовы.
Хвалююць сэрца непакорныя ліцвіны.
Гучаць свабодаю пранізаныя словы,
Скланіце голавы прад кнігамі Скарыны.
Прыпеў.
Я ПРОШУ...
Музыка и слова Михаила Витко
Мы стоптали до дыр кеды,
Пронесли в рюкзаках тонны.
Нам не надо земли недры –
Нам равнины нужны и горы.
Припев.
Я молю и прошу Небо:
Ты на всем на пути будь чистым.
А еще попрошу погоду:
Пожалей, пожалей туриста.
Мы пропахли насквозь потом,
Бездорожьем, костром и лесом.
Нам всего-то нужны три ноты,
Чтобы спеть о себе песню.
Припев.
Я молю и прошу Солнце:
Ясных дней нам хотя бы триста.
А еще попрошу фортуну:
Поддержи, поддержи туриста.
Мы ценили всегда дружбу
И несли ее через годы.
Нам для полного счастья нужно,
Для души нам нужны походы.
Припев.
Я молю и прошу Небо:
Ты на всем на пути будь чистым.
А еще попрошу я Бога:
Помоги, помоги туристу.
Богуш Людміла Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, педагог дадатковай адукацыі. На працягу многіх гадоў арганізуе работу гурткоў "Фларыстыка", "Сааўтары прыроды" і "Цуды побач".
Раўтовіч Таццяна Іванаўна, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі. Майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З яе работамі можна пазнаёміцца, наведаўшы інтэрнэт-галерэю на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў раздзеле дыстанцыйнага навучання.
