New
State Educational Establishment "Greskaya school"Address:
Phone:
E-mail:State Educational Establishment "Greskaya school"

АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ СЛУЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"ГРЭСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Menu

Main page Skip Navigation Links

Hot news

 

 21.04.2018  Суботнік

подробнее...

 

 31.03.2018  На аздараўленчай пляцоўцы

подробнее...

 

 30.03.2018  На аздараўленчай пляцоўцы

подробнее...

 

 28.03.2018  Удзел у праекце "Студэнт на адзін дзень у БДПУ"

подробнее...

 

 29.03.2018  На аздараўленчай пляцоўцы

подробнее...

Contact Information

Address:
Phone:
E-mail:

Statistics of visits

Яндекс.Метрика

 

 
Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 2017 года N22
зацверджана "Інструкцыя аб парадку правядзення гутаркі з абітурыентамі з ліку асоб,
якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці
устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці
вышэйшай адукацыі I ступені".
Для чаго будзе праводзіцца гутарка

Мэта - выявіць асобасныя, дзелавыя якасці абітурыента, яго здольнасці і матывацыю да навучання на педагагічнай спецыяльнасці.

Хто мае права ўдзельнічаць

Да субяседавання дапускаюцца абітурыенты, якія маюць у дакуменце аб адукацыі наступныя адзнакі:

 не ніжэй за 7 балаў па ўсіх вучэбных прадметах,
 не ніжэй за 8 балаў па вучэбных прадметах, адпаведных прадметах профільных уступных выпрабаванняў - пры наяўнасці
рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі.
Пра конкурс у ВНУ

Абітурыент ўдзельнічае ў конкурсе, які можа праводзіцца па ўсім факультэце, па групе факультэтаў, па спецыяльнасці або 
групе спецыяльнасцей - гэта пытанне вырашае прыёмная камісія ВНУ. Якія будуць пытанні і хто іх складае Заданні для правядзення гутаркі складаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай
факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію. X-XI класы». У якой форме будзе праводзіцца гутарка
Субяседаванне будзе праводзіцца ў вуснай форме.

Крытэрыі ацэнкі вынікаў субяседавання

Пастановай вызначана, што рашэнне аб праходжанні абітурыентам субяседавання будзе прымацца простай
большасцю галасоў членаў камісіі пры ўдзеле ў пасяджэнні камісіі не менш як дзвюх трэціх яе складу. Абітурыенту, які прайшоў субяседаванне, па яго запыце выдаецца выпiска з пратакола пасяджэння камісіі,
якая з'яўляецца сапраўднай пры прад'яўленні абітурыентам у iншую ВНУ.
Ці можна падаваць апеляцыю па выніках гутаркі

Абітурыент можа падаць апеляцыю на імя старшыні камісіі ў дзень правядзення гутаркі, калі будзе не згодны
з вынікам сумоўя. Апеляцыя падлягае разгляду камісіяй у дзень яе падачы