Школьный музей
Государственное учреждение образования "Греская средняя школа"Адрес:
РБ Мінская вобласць Слуцкі раён в.Грэск вул.Пралетарская, 5 Телефон:
8-01795-90286, 8-01795-90504 Электронная почта:Государственное учреждение образования "Греская средняя школа"

Государственное учреждение образования

"Греская средняя школа"

 
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

 

 21.04.2018  Суботнік

подробнее...

 

 31.03.2018  На аздараўленчай пляцоўцы

подробнее...

 

 30.03.2018  На аздараўленчай пляцоўцы

подробнее...

 

 28.03.2018  Удзел у праекце "Студэнт на адзін дзень у БДПУ"

подробнее...

 

 29.03.2018  На аздараўленчай пляцоўцы

подробнее...

Контактная информация

Адрес: РБ,  Минская обл.,  Слуцкий р-н, д.Греск, ул.Пролетарская, 5
Телефон: 8 017 95 90 504, 8 017 95 90 286

Электронная почта: gresk@slutsk.edu.by

Cтатыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

Гісторыка-краязнаўчы музей

дзяржаўнай установы адукацыі

"Грэская сярэдняя школа"

        Вучні і настаўнікі Грэскай сярэдняй школы па крупінках збіраюць гісторыю сваёй малой радзімы і клапатліва захоўваюць яе ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі. Музей можна назваць “чароўнай машынай часу”. У ёй за лічаныя хвіліны, за кароткі час, адведзены на ўрок або пазакласнае мерапрыемства, вучань можа здзейсніць вандроўку не толькі ў мінулыя дзесяцігоддзі, але ўбачыць сучасны і будучы дзень, параўнаць падзеі розных часоў.

     Ацэньваючы значнасць музея, сілу ўздзеяння яго экспанатаў, неабходна падкрэсліць, што жывы паказ з’яў і фактаў сродкамі музейных матэрыялаў асабліва ўразаецца ў памяць, дапамагае мысліць, выхоўвацца, “глядзець” вакол сябе і “бачыць”, вучыць атрымоўваць веды з жыцця.

Гісторыя стварэння

     Музей Грэскай сярэдняй школы  быў адкрыты 10 сакавіка 1985 года на сродкі калгаса «Гігант». Музей “Гісторыя сяла Грэск” мае гісторыка-этнаграфічны профіль. Музейныя экспанаты  размясціліся на плошчы 72 кв.м. Гэта дзве залы: этнаграфічная зала - 32 кв.м. і зала Вялікай Айчыннай вайны -36 кв.м.; астатнюю плошчу займае лесвіца з першага на другі паверх. Вялікі ўклад у развіццё школьнага музея ўнесла Шчарбіцкая Святлана Мікалаеўна, якая была кіраўніком музея з верасня 1999 года па верасень 2016 года. За гэты час экспазіцыі музея значна пашырыліся, актывізавалася  даследчая работа вучняў па вывучэнні гісторыі роднага краю. 

У школе працуе гурток "Музейная справа".

Кіраўнік музея з 1 лістапада 2016 года - Гупаловіч Л.І., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.

Фонд музея

      Асноўны фонд  састаўляе 500 экспанатаў,  дапаможны - 26. У фонд уваходзяць рэчы хатняга ўжытку, посуд, мэбля, прылады працы, кнігі, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, грашовыя адзінкі розных часоў, беларускае народнае адзенне і абутак, першабытныя прылады працы. Таксама фонд змяшчае экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны (рэшткі зброі, уласныя рэчы савецкіх воінаў, пісьмы, дакументы, фотаздымкі).

      Найбольш каштоўныя экспанаты: першабытныя прылады працы, грашовыя купюры, іконы, гадзіннік 19 ст., калекцыя манет.

Раздзелы экспазіцыі, тэматыка экскурсій, выставы  

I раздзел– “Вёска Грэск у далёкім мінулым”

   3  азнаямленчыя экскурсіі:

- “Гісторыя вёскі Грэск”;

- “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і народныя промыслы Беларусі”;

- “Беларускае народнае адзенне”.

    7 тэматычных экскурсій:

- “Эвалюцыя грашовых адзінак”;

- “Цудатворны ручнік”;

- “Мая вёска. Мінулае і сучаснае”;

- “Ганчарны промысел беларусаў”.

     Часовыя выставы:

-  “Нумізматыка”;

- “Народныя ўмельцы Грэска”;

- “Сямейныя рэліквіі”.

II раздзел  - “Мая вёска ў гады вайны”

    4 экскурсіі:

- “Героі Грэскага падполля”;

- “Вязні лагера Асвенцым”;

- “Дзейнасць групы “Бальнічная”;

- “Яны вызвалялі Случчыну”.

III  раздзел– “Гісторыя школы”

4 экскурсіі :

- “Нашы мамы, таты – выпускнікі школы”;

- “І ў кожным сэрцы школа адгукнецца”;

- “Знакамітыя выпускнікі школы”;

- “Школа ўчора, сёння, заўтра”.