Знаменитые выпускники
Государственное учреждение образования "Греская средняя школа"Адрес:
РБ Мінская вобласць Слуцкі раён в.Грэск вул.Пралетарская, 5 Телефон:
8-01795-90286, 8-01795-90504 Электронная почта:Государственное учреждение образования "Греская средняя школа"

УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ, СПОРТУ И ТУРИЗМУ СЛУЦКОГО РАЙИСПОЛКОМА 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГРЕСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА"

 
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

 

 27.11.2018  Тыдзень прававых ведаў

подробнее...

 

 24.11.2018  Прафарыентацыйная экскурсія

подробнее...

 

 20.11.2018  Бяспека на вадзе і лёдзе

подробнее...

 

 08.11.2018  Акцыя "Стань заметным"

подробнее...

 

 01.11.2018  Акцыя "Горящие сердца"

подробнее...

Cтатыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 Куніцкі Максім Іванавіч

    Куніцкі Максім Іванавіч у 1995 годзе пасля заканчэння з адзнакай 9 класаў  Грэскай сярэдняй школы паступіў у ліцэй БДУ. У 1997 годзе стаў студэнтам факультэта радыёфізікі БДУ, які скончыў з адзнакай у 2002 годзе, прадоўжыў навучанне ў аспірантуры.

    Зараз Куніцкі М.І. працуе ў лабараторыі ва ўніверсітэце Гётэ ў Франкфурце. Група нямецкіх і расійскіх фізікаў пад кіраўніцтвам Максіма Куніцкага сабрала трайную малекулу з атамаў гелія, над стварэннем якой фізікі свету "біліся" на працягу больш чым 38 гадоў.

"Это первая стабильная ефимовская система, которая была когда-либо открыта. Подобные тримеры летали по лаборатории, внутри вакуумной камеры, не взаимодействуя с приборами и не нуждаясь во внешней поддержке. Максим создал ее в нашей маленькой лазерной лаборатории, и для этого не понадобились большие машины или ускорители", — заключает Райнхард Дернер (Reinhard Doerner), руководитель лаборатории и коллега Куницкого.

РИА Новости http://ria.ru/science/20150501/1061936493.html#ixzz3vEXISOmO


∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗

   МІКЛАШЭВІЧ ГАННА ІВАНАЎНА

        Ганна Іванаўна Міклашэвіч нарадзілася ў азёрным Нарачанскім краі.   Школьныя гады прайшлі ў вёсцы Грэск. У 1988 г. скончыла 9 класаў Грэскай сярэдняй школы. У 1992 годзе скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, у 2000 годзе – БДПУ імя Максіма Танка. Працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Грэскай сярэдняй школе.
    Ганна Іванаўна Міклашэвіч з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года. Паэтэса актыўна друкуецца ў такіх перыядычных выданнях, як часопісы “Маладосць”, “Неман”, газеты “ЛіМ”, “Мінская праўда”, “Слуцкі край”. На рахунку паэтэсы 2 зборнікі паэзіі: “Калыханка для дваіх” (1999 г.), “Пялёсткі сняжынак” (2010 г.). Падборка вершаў Ганны Міклашэвіч змешчана ў альманаху “Міншчына літаратурная” (2014 г.).

∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗


        НОВІК АЛЯКСЕЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ

           У 1995 годзе скончыў з адзнакай Грэскую сярэднюю школу Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

         У 1995-2000 гадах вучыўся на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці “Геаграфія”. У 2000 годзе, з адзнакай скончыўшы геаграфічны факультэт, паспяхова паступіў у аспірантуру БДУ. Па заканчэнні аспірантуры ў 2003 годзе, залічаны на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка ў НДЛ возеразнаўства БДУ. У 2004 годзе пераведзены на пасаду асістэнта кафедры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ. З 2007 па 2011 працаваў на кафедры агульнага землязнаўства на пасадзе старэйшага выкладчыка. З 2011 года і па цяперашні час працуе на кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі БДУ на пасадзе дацэнта. У 2014 годзе прысвоена званне дацэнта. Чытае шэраг лекцыйных курсаў і спецкурсаў і праводзіць практычныя і лабараторныя заняткі на геаграфічным факультэце БДУ. Прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы вучэбна-метадычных комплексаў, ўкараняе ў навучальны працэс розныя формы кантралюемай самастойнай працы студэнтаў. З’яўляецца аўтарам тыпавых і вучэбных праграм па курсах «Геамарфалогія», «Гідраметрыя і водагаспадарчы баланс», «Гідралагічныя прагнозы».

       У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Лагчынныя азёры гляцыягенных рытвін». У цяперашні час працуе над зацверджанай Саветам факультэта доктарскай дысертацыяй па тэме «Агульныя заканамернасці накаплення асадкавых парод і ваганні ўзроўняў азёр Усходне-Еўрапейскай раўніны ў пасляледавіковы перыяд». Па тэме дысертацыі ўдзельнічаў у выкананні міжнароднага праекта.

       Аўтар 50 навуковых публікацый, у тым ліку 12 у замежных выданнях. Мае 10 артыкулаў у рэцэнзуемых часопісах. З’яўляецца кіраўніком і выканаўцам шэрагу навукова-даследчых, у тым ліку міжнародных праектаў.

∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗ ∗


     Аляксандр      Валер'евіч   Салтавец,

мастак

     Аляксандр Салтавец нарадзіўся ў 1980 годзе ў вёсцы Грэск, у 1997 годзе скончыў Грэскую сярэднюю школу. Жывапісам захапляўся з дзіцячых год. У 1999 годзе скончыў Мірскае вучылішча мастацтваў. Працуе выкладчыкамі жывапісу і кампазіцыі ў Грэскай дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 годзе прайшла першая персанальная выстава Аляксандра Салтаўца ў г.Слуцку. У работах аўтара прадстаўлены два накірункі: рэалізм і авангард. На працягу апошніх дзесяці гадоў прайшло больш за 20 персанальных выставак мастака ў горадзе Мінску і розных рэгіёнах рэспублікі.  У 2011 годзе Аляксандр Салтавец стаў лаўрэатам прэміі "Чалавек года Міншчыны". Многія работы майстра знаходзяцца ва ўласных калекцыях у Канадзе, Італіі, Расіі, ЗША. Натхенне, з прызнання А.Салтаўца, ён чэрпае з роднай прыроды, гісторыі, фальклору.

https://www.youtube.com/watch?v=-NTHJcGqduk

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗




Уладзімір Ільіч Вітко,

беларускі жывапісец, графік

     Уладзімір Ільіч Вітко нарадзіўся ў 1933 годзе ў мястэчку Грэск Слуцкага раёна. Базавую адукацыю атрымаў у Грэскай сярэдняй школе. У 1961 годзе ён скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча працаваў мастаком на фабрыцы КІМ і Віцебскім камбінаце шаўковых тканін.

    З 1963 года пачынаецца яго сталая творчасць.

    З 1968 года працаваў у Віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрнях.

    У 1975 годзе прыняты ў Саюз мастакоў СССР.

    Уладзімір Ільіч з’ўляецца ўдзельнікам абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных мастацкіх выставак.

    Мастак працуе ў асноўным у станкавым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажу, тэматычнай карціны, нацюрморта, партрэта.

     Творы У.І. Вітко знаходзяцца ў музеях рэспублікі Беларусь, Польшы, у дырэкцыі выстаў мастацкага фонду РБ, а таксама ў прыватных калекцыях Рассіі, Польшы, Германіі, Італіі.

      У 2009 годзе ў Грэскай сярэдняй школе адкрыта мастацкая галерэя імя У.І. Вітко, дзе захоўваецца 75 карцін аўтара і звыш 100 гравюр мастака. 

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

 

    Клебановіч Вольга Міхайлаўна,

народная артыстка Беларусі,

вядучая актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага

     Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Вольга Клебановіч была размеркавана на працу ў Гродненскі абласны драматычны тэатр, праз год перавялася у Мінск у Рускі тэатр, дзе і служыць па сённяшні дзень ужо больш за 45 гадоў.

     У 1982 годзе Вользе Клебановіч прысвоена ганаровае званне "Заслужаная артыстка БССР", у 1995 годзе за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва і высокае прафесійнае майстэрства - ганаровае званне "Народная артыстка Беларусі".

     У 2003 годзе Вользе Міхайлаўне ўручаны прыз "Крыштальная Паўлінка" Беларускага саюза тэатральных дзеячоў, у 2005 годзе - медаль Францыска Скарыны. В.М.Клебановіч - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, член грамадскага аб'яднання "Беларуская гільдыя акцёраў кіно".

    Вольга Міхайлаўна - сапраўдны майстра сваёй справы, таленавіты педагог, надзейны сябра і выдатны душэўны чалавек.

    З успамінаў Вольгі Міхайлаўны:

    "Я - як лялька-"неваляшка": чым мацней абставіны згінаюць мяне да зямлі, тым адчайней я падымаюся і, як барон Мюнхаўзэн, за валасы выцягваю сябе. Бацькі мае беларусы. Я рана засталася без бацькі. Паднімалі мяне мама і бабуля з дзедам. У мяне было ўнікальнае насычанае дзяцінства ў мястэчку Грэск на Случчыне. Я ўмею рабіць усё: і агарод палоць, і бульбу саджаць, і рыбу лавіць, і грыбы збіраць. Дзядуля быў столярам і выдатным паляўнічым. І я лес адчуваю і люблю...Мама была ўнікальным чалавекам, якога ўсе абажалі. Мне яна прысвяціла жыццё, і дзякуючы ёй, я магла займацца прафесіяй. Я з дзяцінства любіла спяваць, спявала дзе магла, і, вядома, у школьнай самадзейнасці. Вучылася ў школе я добра, любімых прадметаў не было, таму што мне было цікава ўсё. Марыла стаць урачом ці актрысай. Стала актрысай: урачую душы"

    

 Вольга Клебановіч - актрыса тэатра і кіно.

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

 

 

     Гладкая Валянціна Фёдараўна,

мастацкі кіраўнік і заснавальнік

Заслужанага аматарскага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш”,

заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

     Гладкая Валянціна нарадзілася ў вёсцы Праснакі Капыльскага раёна.У 1973 годзе скончыла Грэскую сярэднюю школу Слуцкага раёна. З 1977 па 1981 гады студэнтка Мінскага інсытута культуры.

    У 1980 годзе фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Неруш” быў створаны на механіка-матэматычным факультэце БДУ, заснавальнікам і нязменным кіраўніком якога на працягу 35 гадоў з’яўляецца Валянціна Фёдараўна. У 1985 годзе “Нерушу” была прысуджана званне “Народны” за высокую творчую работу. У 1998 годзе ансамбль атрымаў Спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне міжнароднай культурнай дзейнасці, а ў 2009 годзе “Нерушу” прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў”. За вялікі ўклад у прапаганду нацыянальнай культуры і выхаванне моладзі В.Ф.Гладкай прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" у 2001 годзе. Валянціна Фёдараўна актыўна працуе ў складзе журы рэспубліканскіх і міжнародных тэлевізійных конкурсаў. Гэты чалавек шчыра адданы сваёй справе, руплівы збіральнік фальклору, працуе над сістэматызацыяй народных песень, абрадаў і звычаяў, музыкі і вуснай народнай творчасці беларусаў.

     Валянціна Фёдараўна не забывае родную школу, з’яўляецца частым госцем тут. Неаднаразова на школьнай сцэне выступаў ансамбль “Неруш”, і кожнае выступленне – свята не толькі для школы, а для ўсёй вёскі. 

https://www.youtube.com/watch?v=tD0F2cS7JnU

  • Новік Аляксей Аляксандравіч