Педагогический класс
Государственное учреждение образования "Греская средняя школа"Адрес:
РБ Мінская вобласць Слуцкі раён в.Грэск вул.Пралетарская, 5 Телефон:
8-01795-90286, 8-01795-90504 Электронная почта:Государственное учреждение образования "Греская средняя школа"

УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ, СПОРТУ И ТУРИЗМУ СЛУЦКОГО РАЙИСПОЛКОМА 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГРЕСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА"

 
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

 

 08.11.2018  Акцыя "Стань заметным"

подробнее...

 

 01.11.2018  Акцыя "Горящие сердца"

подробнее...

 

 29.10.2018  ХХІ конкурс работ даследчага характару вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці

подробнее...

 

 13.10.2018  Тыдзень маці

подробнее...

 

 11.10.2018  Абласны семінар дырэктароў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

подробнее...

Cтатыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

     У 2018/2019 навучальным годзе ў Грэскай сярэдняй школе адкрыты Х "А" профільны клас педагагічнай накіраванасці, прадоўжана работа  ХІ "А" профільнага класа педагагічнай накіраванасці.

21 сентября.

     Команда «Будущие педагоги» государственного учреждения образования «Греская средняя школа» приняла участие в интернет-игре "Один день мира: НАШИ права на развитие в мире Целей Устойчивого Развития"

    Нашей командой было выбрано задание №2: Присоединяйтесь к нашему празднованию 70-летия Всеобщей декларации прав человека: расскажите всему миру, что для вас является по-настоящему важным в обеспечении прав человека в постоянно меняющемся мире устойчивого развития. Почему именно это задание?  Мы считаем, что качественное образование является приоритетной для нас целью преобразования мира в области устойчивого развития, так как мы являемся учащимися педагогического класса и собираемся быть педагогами.

Обсуждение и изучение источников

     Выполняя задание  мы изучили Всеобщую декларацию прав человека и выбрали статью №26. Наша школа является белорусскоязычной,  поэтому для нас выполнять задание на родном языке было привычно и приятно. Нашей командой было принято решение прочитать статью не только для записи видео, но и для учащихся начальных классов с которыми мы проводим педагогические пробы.  

    Видеоролик, который у нас получился мы разместили на сайте нашей школы и загрузили на сайт ООН.

     Это видео мы разместим на своих страницах в социальных сетях и надеемся на активную положительную реакцию.

    Кроме того, этот видео ролик и знания полученные во время игры мы решили использовать для создания буклета «Реализация права на образование в мире Целей Устойчивого Развития в Греской средней школе». Мы надеемся, что буклет будет интересен участникам образовательного процесса не только нашей школы. Его можно будет использовать во время проведения недели правовых знаний, подготовке родительских собраний и иных воспитательных мероприятий. Мы предполагаем, что знакомство с  материалами буклета будет способствовать повышению интереса к  педагогическим классам нашей школы и педагогической профессии в целом.

_______________________________________________________

  2017/2018 навучальны год 

       ВІНШУЕМ!

     У рэспубліцы падведзены вынікі паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі. У ліку студэнтаў - 8 выпускнікоў профільнай групы педагагічнай накіраванасці нашай школы, 6 з іх вырашылі звязаць сваю будучыню з педагагічнай дзейнасцю: Каляда Валерыя - Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, факультэт пачатковай адукацыі, Крупіца Алена - Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, факультэт пачатковай адукацыі, Рахінская Валерыя - Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, факультэт дашкольнай адукацыі, Сыцько Вольга - Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, факультэт дашкольнай адукацыі, Чыжык Ягор - Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, інжынерна-педагагічны факультэт, спецыяльнасць "Прафесійнае навучанне (інфарматыка)", Шуст Жанна - Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт педагогікі і псіхалогіі, спецыяльнасць "Пачатковая адукацыя". Шчыра віншуем будучых студэнтаў і жадаем поспехаў у вучобе!

____________________________________        

   У межах Дэкады студэнцкай навукі ў Беларускім дзяржаўным педгагічным універсітэце імя Максіма Танка прайшоў фарсайт-форум "Будучыя педагогі - аб тэхналогіях падрыхтоўкі паспяховага педагога". Фарсайт-форум стаў пляцоўкай, на якой навучэнцы педагагічных класаў школ-лабараторый вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі прадставілі сваё бачанне найбольш эфектыўных тэхналогій падрыхтоўкі педагога для школы будучыні. Падчас форуму старшакласнікі абгрунтоўвалі магчымыя, верагодныя і пажаданыя падзеі і змены ў галіне тэхналогій прафесійнай падрыхтоўкі педагогаў з розных суб'ектных пазіцый: навучэнца педагагічнага класа, студэнта педагагічнай спецыяльнасці, маладога спецыяліста, які працуе ў сферы адукацыі. Фарсайт-ідэю "Індывідуалізацыя і вырыятыўнасць навучання праз інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі - асноўныя трэнды ў падрыхтоўцы педагогаў будучыні", распрацаваную камандай навучэнцаў педагагічных класаў нашай школы, прадставіла вучаніца ХІ класа Рахінская Валерыя.
        Арганізатарам Фарсайт-форуму «Будучыя педагогі - аб тэхналогіях падрыхтоўкі паспяховага педагога» выступіў цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ.

    

   

________________________________________________________________

    Навучэнцы Х і ХІ педагагічных класаў нашай школы 28 сакавіка прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Студэнт на адзін дзень у БДПУ". Ініяцыіраваў дадзены праект Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі БГПУ імя Максіма Танка.

     Нашы педкласаўцы пабывалі ў ролі студэнтаў на факультэце пачатковага навучання, у Інстытуце інклюзіўнага навучання, на факультэце дашкольнай адукацыі. Там былі наладжаны сустрэчы з кіраўніцтвам факультэтаў і інстытута, са студэнцкім актывам. Навучэнцы змаглі бліжэй пазнаёміцца з буднямі студэнцкага жыцця: наведалі лекцыі, практычныя заняткі, пабывалі ў музеях, лабараторыях, спартыўных залах.  Суправаджалі іх студэнты, які яшчэ нядаўна самі былі педкласаўцамі. 

     Навучэнцы адзначылі, што ўдзел у праекце "Студэнт на адзін дзень у БДПУ" аказаўся вельмі карысным, таму што многія змаглі пераканацца ў правільнасці сваіх прафесійных намераў, хтосьці зразумеў, што студэнтам педуніверсітэта быць складана і адказна, што ў педагогіцы не павінна быць выпадковых людзей, а камусьці было цікава знаходзіцца ў новым для сябе асяроддзі.

  

 

  

Эссе-отзыв

Учащаяся 11 класса

(профильная группа педагогической направленности)

ГУО «Греская средняя школа»

Рахинская Валерия

    28 марта я в очередной раз убедилась в мудрости народной мысли «Лучше один раз увидеть, чем сто раз услышать».

    Учащиеся 10-11 педагогических классов нашей школы приняли участие в проекте «Студент на один день в БГПУ». Нам было предложено прожить один день жизнью студента факультета начального образования, Института инклюзивного образования или факультета дошкольного образования. Так как я мечтаю работать с маленькими детьми, то, конечно, решила побыть «студентом на один день в БГПУ» на факультете дошкольного образования.

    Это было СУПЕР! Я – студентка ведущего педагогического университета страны! Вернее - в роли студентки.

    Мне очень хочется рассказать всем об этом дне, когда мы, учащиеся обычной сельской школы, окунулись в студенческую жизнь и заглянули за кулисы педагогической деятельности.

    Нам удалось посетить учебные занятия по ритмике, на которых было предложено освоить элементы танцев для детей разного дошкольного возраста вместе с первокурсниками. Мы побывали на занятиях по методике физического воспитания детей дошкольного возраста, где студенты 106 группы вместе с преподавателем подробно рассказывали о нюансах проведения физкультурно-оздоровительных занятий в разных возрастных группах. Посетили практикум по декоративно-прикладному искусству, где мы смогли узнать секреты и возможности такой техники, как роспись по стеклу, а также свои первые работы взять с собой. Студенты 2 курса Ольга и Алексей рассказали о работе волонтерского клуба «Доброе сердце», о деятельности студенческой научно-исследовательской лаборатории ФДО «Ребенок в современном обществе: воспитание, обучение, развитие», о различных кружках и о команде КВН «Мысли вслух». Мы посетили музей ФДО, нам был предложен ознакомительный инфотур по факультету с посещением образовательного центра «Ласка» для детей дошкольного возраста и посещение выставки творческих работ студентов первого курса. Нам довелось встретиться с победительницей конкурса грации и артистического мастерства «Мисс БГПУ». Нашим гидом была студентка первого курса, окончившая педагогический класс, что позволило ощущать себя еще более комфортно и уютно. Наша группа встретилась с представителями студенческого актива факультета, студентами-выпускниками классов педагогической направленности. Большой радостью для нас была встреча с выпускницей педагогического класса нашей школы Евгенией Лосик, а теперь уже Евгенией Игоревной Лосик-Воронецкой, которая является преподавателем на факультете дошкольного образования. В ходе мероприятия мы получили исчерпывающую информацию о поступлении, обучении, условиях заселения в общежития БГПУ. Нельзя не упомянуть о сердечном и теплом гостеприимстве – знакомство начиналось в формате «деловой завтрак», нам были вручены небольшие презенты из рук самого декана факультета Ольги Николаевны Анцыпирович.

   После такого мероприятия осталось приятное послевкусие, мне хочется назвать это так, и уверенность в том, что я выбрала правильный факультет!

______________________________________________________

 Каманда навучэнцаў 10 "А" профільнага класа педагагічнай накіраванасці "Будучыя педагогі" стала фіналістам інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру: павага, бяспека і годнасць для ўсіх", усяго ў гульні прынялі удзел каманды з 82 устаноў адукацыі нашай рэспублікі.  Арганізатарамі гульні з'яўляюцца Асацыяцыя "Адукацыя для ўстойлівага развіцця" і Каардынацыйны цэнтр "Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця" БДПУ пры падтрымцы Міжнароднай ініцыятывы Хартыя зямлі. 

   14 лістапада прадстаўнікі каманды "Будучыя педагогі" (Лешчанка Валерыя, Салтавец Стэфан, Санкевіч Паліна) і класны кіраўнік 10 "А" класа Раўтовіч Т.І. прынялі ўдзел у майстар-класе інтэрнэт-гульні ў БДПУ. Быў прадстаўлены вопыт каманды "Будучыя педагогі" па рэалізыцыі сацыяльна значымых ініцыятыў у межах устойлівага развіцця. Навучэнцы нашай школы расказалі  пра свае справы: экалагічны дэсант, клопат аб састарэлых людзях, увага і дапамога малодшым школьнікам, умацаванне школьных традыцый і сувязі пакаленняў, уклад у справу захавання міру, уключэнне ў агульную справу ўсіх навучэнцаў школы (правядзенне песенных перапынкаў).

  Прайшлі заняткі праектнай майстэрні "Устойлівае развіццё ў нашых дзееннях". Удзельнікі майстар-класа працавалі ў творчых групах. Прайшла прэзентацыя створаных у ходзе майстар-класа маладзёжных ініцыятыў.

   Былі падведзены вынікі інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру: павага, бяспека і годнасць для ўсіх". Ініцыятыва каманды нашай школы "Будучыя педагогі"прызнана лепшай у секцыі "Устойлівая школа", а таксама каманда "Будучыя педагогі" ўзнагароджана Дыпломам пераможцы інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру: павага, бяспека і годнасць для ўсіх".

    

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

3 лістапада 2017 года ў БДПУ адбылася II Рэспубліканская канферэнцыя «Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы". У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел дэлегацыя нашай школы: дырэктар Арціховіч Н.М., настаўнік факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў педагагічную прафесію" Долбік Н.І., класны кіраўік 10 "А" класа педагагічнай накіраванасці Раўтовіч Т.І., навучэнцы педагагічных класаў Каляда В., Чыжык Я., Бікмаева Д., Салтавец С., Санкевіч П.

   Перад пачаткам канферэнцыі была арганізавана экспазіцыя дасягненняў педагагічных класаў школ-лабараторый вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннага педагагічнага адукацыі «Педагагічныя класы - 2017/2018». Навучэнцы педагагічных класаў 13 школ-лабараторый, прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны прадставілі свае партфоліо, дыпломы, сертыфікаты, узнагароды, якія сведчаць аб навучальных, творчых і спартыўных дасягненнях. Акрамя таго, на выставе можна было азнаёміцца ​​з відэаматэрыяламі, публікацыямі, аўтарскімі і калектыўнымі метадычнымі распрацоўкамі педагогаў школ-лабараторый кластара. Былі прадстаўлены матэрыялы і нашай школы. 

   Адкрываючы пленарнае пасяджэнне канферэнцыі, рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук адзначыў, што ўсіх прысутных сёння ў гэтай зале аб'яднала агульная місія -стварэнне сістэмы бесперапыннага педагагічнага адукацыі, у аснове якой - профільная падрыхтоўка будучых педагогаў яшчэ са школы. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Раманаўна Якубовіч і намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раіса Станіславаўна Сідарэнка, якая падкрэсліла, што ўвядзенне профільных класаў педагагічнай накіраванасці - адзін з перспектыўных праектаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  У межах канферэнцыі працавалі пяць дыскусійных пляцовак для розных катэгорый удзельнікаў (кіраўнікоў, педагогаў, псіхолагаў, прадстаўнікоў ВНУ, навучэнцаў педагагічных класаў) і адбылася серыя майстар-класаў, дзе былі прадстаўлены найбольш эфектыўныя формы і метады профільнай педагагічнай падрыхтоўкі навучэнцаў. На адной з дыскусійных пляцовак быў прадстаўлены вопыт Долбік Н.І. па падрыхтоўцы навучэнцаў да педагагічных проб.

   У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 навучэнцаў педагагічных класаў, больш за 300 педагогаў, дырэктараў і намеснікаў дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх адкрыты педагагічныя класы, якія прыехалі з усіх абласцей рэспублікі, а таксама прадстаўнікі ўпраўленняў адукацыі, інстытутаў развіцця адукацыі, выкладчыкі і студэнты БДПУ .

   

________________________________________________________________________

     29 верасня ў школе прайшоў традыцыйны дзень самакіравання, прысвечаны Дню настаўніка. Навучэнцы педагагічных класаў адказна падышлі да  мерапрыемства. Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы дня самакіравання аказала класны кіраўнік Х "А" класа Таццяна Іванаўна Раўтовіч.

     Адміністрацыйныя пытанні і праблемы ў гэты дзень вырашала новае кіраўніцтва школы - адзінаццацікласнікі: Чыжык Ягор, Зайцаў Арцём, Каляда Валерыя. Выдатна з ролямі педагогаў справіліся навучэнцы Х "А" і ХІ класаў. 

    Дзень самакіравання завяршыўся святочным канцэртам у гонар педагогаў. Са сцэны гучалі віншавальныя словы, вершы, песні. Былі падведзены вынікі дня самакіравання. Аднагалосна было вырашана, што выпрабаванне педагагічнымі пробамі ўсе вытрымалі на "выдатна" і навучэнцы Х "А" класа заслугоўваюць быць прынятымі ў рады педкласаўцаў.

                     

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

 

 Выпускніца педагагічнага класа нашай школы Страховіч Таццяна сёлета стала студэнткай гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. 
         Мы, вучні Х “А” педагагічнага класа, напярэдадні Дня настаўніка павіншавалі Таццяну са святам і ўзялі ў яе невялікае інтэрв’ю. 
       - Таццяна, калі канчаткова склаўся твой выбар на карысць прафесіі педагога? 
      - Прафесія педагога заўсёды была для мяне прыцягальнай. Аднак дазваляла сабе марыць і аб прафесіі юрыста, і музыканта, і артыста. Усё ж вызначальным стала тое, што я займалася ў педагагічным класе. Факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў педагагічную прафесію” і педагог Долбік Нэля Іванаўна дапамаглі мне зрабіць канчатковы выбар. 
       - Што найбольш запомнілася табе з вучобы ў педкласе? 
      - Успамінаў шмат. Я любіла наш клас, у мяне сябрамі былі ўсе аднакласнікі. Кожны школьны дзень быў маленькім адкрыццём. Кожная паездка ў БДПУ, на конкурсы і канферэнцыі рабілася незабыўным падарожжам. Кожнае мерапрыемства, звязанае з педагагічным класам, спрыяла набыццю вопыту. У памяці, мабыць, назаўсёды застануцца педагагічныя пробы. Бывала ўсякае. Бывала і цяжка. Я вельмі старалася на педагагічных пробах, каб дзецям было лягчэй засвойваць матэрыял. Я бачыла, што дзецям падабалася працаваць са мной, яны чакалi ад мяне новых ідэй, а я імкнулася да эксперыментаў.
      - Таня, мы ведаем, што ты была актывісткай ў школьным жыцці, неаднаразова ўдзельнічала ў абласных і нават рэспубліканскіх мерапрыемствах. А чым акрамя вучобы напоўнена тваё студэнцкае жыццё? 
         - Па-першае, мне вельмі падабаецца вучоба, выкладчыкі цудоўныя, аднакурснікі – выдатныя рабяты. Мне пашанцавала! Па-другое, сумаваць не выпадае часу: пачалі рыхтаваць мерапрыемства да Дня студэнтаў, я ўжо ўдзельнічаю ў факультэцкай камандзе КВЗ, займаюся ў валанцёрскім гуртку. 
         - Мы жадаем табе, Таццяна, поспехаў! 
       - Я, у сваю чаргу, хачу таксама пажадаць вам поспехаў у вучобе і не баяцца цяжкасцей, таму што, толькі вы вырашаеце сваю будучыню, а настаўнікі вам дапамогуць знайсці свой шлях. Нашым настаўнікам жадаю быць паспяховымі ў педагагічнай дзейнасці, шчаслівымі ў асабістым жыцці, хачу сказаць вялікі дзякуй за тое, што аддаюць нам, вучням, не толькі веды, а душэўную цеплыню і любоў.

У час уручэння студэнцкага білета

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

 21 верасня, у Міжнародны дзень міру, каманда навучэнцаў Х "А" педагагічнага класа "Будучыя педагогі" прыняла ўдзел у інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру: павага, бяспека і годнасць для ўсіх". Арганізатарамі гульні з'яўляюцца Асацыяцыя "Адукацыя для ўстойлівага развіцця" і Каардынацыйны цэнтр "Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця" БДПУ пры падтрымцы Міжнароднай ініцыятывы Хартыя зямлі.

    У ходзе гульні навучэнцы змаглі больш глыбока пазнаёміцца з ідэямі, каштоўнасцямі і мэтамі ўстойлівага развіцця, паразважаць, як можна змяніць характар узаемаадносін і метады ўзаемадзення людзей, прапанаваць свае ідэі і распрацаваць крокі па рэалізацыі ініцыятыў з мэтай паляпшэння жыцця кожнага і ўсіх.

    Удзельнікі каманды "Будучыя педагогі" правялі апытванне навучэнцаў I-VII класаў " Што для вас значыць слова МІР?". Адказы былі розныя, аднак найбольш часта сустракаліся наступныя: мір - гэта дружба, мама, жыццё, дом, сям'я, добрыя людзі, наша Радзіма; мір - калі няма вайны і гора.

   Рабяты арганізавалі і правялі майстар-клас па вырабу жураўліка з паперы. Расказалі пра лёс японскай дзяўчынкі Садако Сасакі і сімвалічны сэнс папяровага жураўліка.

             

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

2016/2017 навучальны год

ВІНШУЕМ!

7 выпускнікоў педагагічнага класа нашай школы паступілі ва  ўстановы вышэйшай адукацыі на педагагічныя спецыяльнасці.

Акуліч Аліна - ГрДУ імя Янкі Купалы, факультэт псіхалогіі.

Власавец Данута - БГПУ імя Максіма Танка, факультэт пачатковага навучання,

Клязовіч Аляксандра - БарГУ,  факультэт педагогікі і псіхалогіі,

Лістапад Уладлена - БГПУ імя Максіма Танка, факультэт пачатковага навучання,

Мяцельская Вікторыя - БГПУ імя Максіма Танка, факультэт фізічнага выхавання,

Страховіч Таццяна - БГПУ імя Максіма Танка, гістарычны факультэт,

Чыжык Ірына - БГПУ імя Максіма Танка, факультэт дашкольнага навучання.

_____________________________________________

https://www.youtube.com/watch?v=_Rz47pkBbLo

__________________________

      26 красавіка 2017 года ў БДПУ імя Максіма Танка адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурса з міжнародным удзелам "Будучыя педагогі - пра школу будучага". На конкурс было прадстаўлена звыш 300 работ у намінацыях "Навукова-даследчы праект", "Мультымедыйны праект" і "Літаратурная творчасць". Навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у конкурсе, былі прадстаўлены тры работы. На заключны этап прайшла работа навучэнцаў профільнай групы педагагічнай накіраванасці Х класа Каляды Валерыі і Чыжыка Ягора - "Школа, у якой будзем працаваць мы". Валерыя і Ягор годна прадставілі свой праект і сталі пераможцамі конкурса ў намінацыіі "Навукова-даследчы праект". Рабяты ўзнагароджаны дыпломам і памятнымі падарункамі ад рэктара БДПУ імя Максіма Танка А.І.Жука.

      Больш падрабязна пра конкурс можна прачытаць па спасылках: http://bspu.by/news/universitet/zavershilsya-respublikanskii-konkurs-dlya-uchashchihsya-profilnyh-klassov-pedagogicheskoi-napravlennosti або http://www.adu.by/ru/homepage/novosti/olimpiady-konkursy-festivali-i-dr-obrazovatelnye-meropriyatiya/1303-respublikanskij-konkurs-dlya-uchashchikhsya-profilnykh-klassov-pedagogicheskoj-napravlennosti-budushchie-pedagogi-o-shkole-budushchego-2.html

      


     Педагагічныя пробы - гэта дотык да прафесіі настаўніка. З нецярпеннем і хваляваннем чакаюць іх навучэнцы 10, 11 "А" педагагічных класаў. У адзінаццацікласнікаў ёсць ужо вопыт у педагагічных пробах, у іх залікоўках па 10-15 праведзеных мерапрыемстваў і ўрокаў, у дзесяцікласнікаў - усё толькі пачынаецца. Пляцоўкай для правядзення педагагічных проб з'яўляюцца 2-4 класы, 5-7 класы. Самыя смелыя і ўпэўненыя ў сабе адзінаццацікласнікі спрабуюць сябе ў ролі настаўніка нават і ў 9 класе.

         



   28 студзеня прайшлі адкрытыя факультатыўныя заняткі "Прэстыж педагагічнай прафесіі". На занятках прысутнічала больш за 30 бацькоў і законных прадстаўнікоў навучэнцаў нашай школы. Педкласаўцы разважалі аб педагагічных прафесіях, аб ролі педагогаў у лёсе грамадства, у лёсе асобных людзей. Да размовы далучыліся і прысутныя дарослыя. Вучні 11 педагагічнага класа падзяліліся ўражаннямі з педагагічных проб. 

     


 

Об организации в 2016/2017 учебном году допрофильной подготовки и профильного обучения на III ступени общего среднего образования

 ◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊


Спасылка на профільныя класы педагагічнай накіраванасці → http://pedklassy.bspu.by/ 


◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊


     Дагавор аб супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка заключаны 17.09.2014 года тэрмінам на 5 гадоў.

◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊◊



2015/2016 навучальны год

11 "А" профільны клас педагагічнай накіраванасці.

    У 11 "А" педагагічным  класе займаецца 13 навучэнцаў, з іх 3 вывучаюць на павышаным узроўні матэматыку і фізіку (арыентацыя на прафесію настаўніка матэматыкі, фізікі, інфарматыкі), 10 вывучаюць на павышаным узроўні біялогію і гісторыю Беларусі (арыентацыя на прафесію настаўніка пачатковых класаў, педагога дашкольнай адукацыі, педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага, педагога-дэфектолага, настаўніка хіміі і біялогіі, настаўніка фізічнай культуры). Абавязковым для вучняў педагагічнага класа з'яўляецца вывучэнне факультатыва "Уводзіны ў педагагічную прафесію". Таксама вучні наведваюць прадметныя факультатыўныя заняткі,  займаюцца ў спартыўных секцыях. Настаўнікі, што выкладаюць прадметы на павышаным узроўні, маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю. 7 навучэнцаў педагагічнага класа пражываюць у прышкольным інтэрнаце.

ОРГАНИЗАЦИЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ ПРОФИЛЬНЫХ КЛАССОВ ПРОФЕССИОНАЛЬНОЙ НАПРАВЛЕННОСТИ.

    Профильное обучение должно способствовать выявлению и развитию у учащихся необходимых качеств личности и ценностных ориентаций, знаний, умений, навыков, опыта деятельности, связанных с будущей профессиональной деятельностью.

    В этой связи в рамках профильного обучения в учреждениях общего среднего образования могут функционировать классы профессиональной направленности для ориентации на получение педагогических, военных и иных специальностей (педагогические классы, военно-патриотические классы, правовые классы и иные).

     В соответствии с Протоколом поручений Президента Республики Беларусь Лукашенко А.Г., данных 21 ноября 2014 г. при посещении учреждения образования «Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка», рассматривается возможность введения особого порядка приема в учреждения высшего образования для получения образования по педагогическим специальностям лиц, прошедших обучение в профильных классах педагогического направления учреждений общего среднего образования (далее – педагогические классы).Поэтому необходимо обратить особое внимание на открытие и функционирование педагогических классов в учреждениях общего среднего образования.

    Учащиеся, обучающиеся в педагогических классах, в рамках учебных часов изучают учебные предметы на повышенном уровне. Как правило, это те учебные предметы, учителем которого они планируют стать в будущем. Кроме этого, учащиеся педагогических классов должны обязательно освоить программу факультативного занятия «Введение в педагогическую профессию. X-XI класс», утвержденную Министерством образования Республики Беларусь (размещается на портале Министерства образования и Национальном образовательном портале).

     Педагогический класс формируется по тем же правилам, что и обычный профильный класс.

    В случае, если в учреждении образования нет возможности сформировать педагогический класс по учебным предметам из числа желающих изучать обязательный факультатив «Введение в педагогическую профессию. X-XI класс», возможно обучение учащихся в различных классах одной параллели и объединение их в одну группу (педагогический класс) при изучении обязательного факультатива.

    В учреждении общего среднего образования с малым количеством классов на параллели возможно объединение учащихся в группу (педагогический класс) для изучения обязательного факультатива из числа учащихся близлежащих учреждений образования, желающих освоить программу данного факультативного занятия (по принципу межшкольного факультативного занятия). В этом случае состав группы (педагогического класса) для проведения факультативного занятия «Введение в педагогическую профессию. X-XI класс»утверждаетсяприказом директора учреждения общего среднего образования, на базе которого организуется проведение данного факультативного занятия.

    При освоении программы указанного факультатива в полном объеме в аттестате об общем среднем образовании будет сделана запись «Усвоена программа факультатива «Введение в педагогическую профессию. X-XIкласс».

     Открытие педагогических классов должно быть утверждено решением районного (городского) исполнительного комитета, которым утверждается сеть учреждений общего среднего образования на очередной учебный год.



Відэапрэзентацыя педагагічнага класа  

https://www.youtube.com/watch?v=B-j6isyLkb0

Наша жыццё

  Класны кіраўнік Н.І.Харытончык



  

1 верасня. Кветкі і ўсмешкі.



  

Дзень настаўніка. Мы адказныя за віншаванне нашых любімых педагогаў.



  

   

Экскурсія ў БДПУ. 

http://fdp.bspu.by/news/universitet/snova-vstrechaem-gostei


  

Бацькоўскі сход. Усе праблемы вырашым сумесна.


  

  

  

     

Крок у прафесію. Педагагічныя пробы. У час педагагічных проб мы спрабуем сябе ў ролі настаўнікаў і выхавальнікаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў нашай школы. Вялікую дапамогу ў далучэнні да прафесіі педагога нам аказвае Н.І.Долбік, якая выкладае "Уводзіны ў педагагічную прафесію".



 



           27 мая прайшла школьная педагагічная канферэнцыя "Педагог ХХІ стагоддзя". У канферэнцыі прынялі ўдзел вучні Х "А" профільнага класа педагагічнай накіраванасці. Канферэнцыю арганізавала Долбік Н.І., выкладчык факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў педагагічную прафесію". Тэматыка выступленняў была разнастайная, але аб'яднаная разуменнем важнасці прафесіі педагога для развіцця грамадства. Вучні расказалі аб сваіх педагагічных пробах, падзяліліся поспехамі і сумненнямі. Кожны вучань зрабіў справаздачу аб выніках навучання ў педагагічным класе.